Памочнік Прэзідэнта Іван Лаўрыновіч правёў прамую лінію ў Дзятлаве
12 июня 2020
Пытанні добраўпарадкавання вуліц, працы ЖКГ, афармлення жылля ва ўласнасць былі ў цэнтры ўвагі падчас прамой тэлефоннай лініі памочніка Прэзідэнта - інспектара па Гродзенскай вобласці Івана Лаўрыновіча. Гэтым разам зносіны праходзілі ў Дзятлаве За 4 гадзіны паступіла некалькі дзясяткаў тэлефанаванняў. Так, жыхарка райцэнтра папрасіла дапамагчы правесці каналізацыю ў прыватным сектары. Ёй прапанавалі некалькі варыянтаў рашэння пытанняў, але з абавязковым долевым удзелам саміх грамадзян. Па ўсіх зваротах будуць дадзеныя пісьмовыя адказы ў вызначаны законам тэрмін.













