Памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці правёў асабісты прыём грамадзян у Докшыцах

10 октября 2019
Зямельныя спрэчкі, пытанні добраўпарадкавання сталі асноўнымі на асабістым прыёме грамадзян памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Віцебскай вобласці Анатолем Ліневічам у Докшыцах. Так, жыхарка аграгарадка Параф’янава паведаміла пра дрэнны стан вуліцы, якая вядзе да амбулаторыі, і ёй абяцалі, што асфальтаванне запланавана на наступны год. А ў вёсцы Камайск пакуль застанецца жвіровая дарога: старшыня райвыканкама растлумачыў, што ў раёне 256 вёсак, а фінансавыя магчымасці абмежаваныя, але грэйдаванне і ямачны рамонт праводзяць рэгулярна. Жыхарку вёскі Ваўча прывяла на прыём нязгода з устаноўленымі межамі зямельнага ўчастку. Рашэнне шукалі разам са спецыялістамі землеўпарадкавальных службаў. 

З пачатку года ў Докшыцкі райвыканкам паступіла 102 звароты, на гэтую ж дату ў 2018 іх было 120. Амаль траціна нараканняў - на працу ЖКГ і стан жыллёвага фонду.