Памочнік Прэзідэнта Анатоль Ліневіч правёў асабісты прыём грамадзян у Глыбокім

12 сентября 2019
Зямельныя спрэчкі і пытанне гарачага водазабеспячэння ў старым жылым фондзе  сталі галоўнымі тэмамі  падчас  асабістага прыёму грамадзян памочнікам  Прэзідэнта - інспектарам па Віцебскай вобласці Анатолем Ліневічам у Глыбокім. Мясцовым уладам гэтыя праблемы даўно вядомыя. Так, у доме па вуліцы Маладзёжнай шмат гадоў адсутнічае цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне. Ва ўсіх у кватэрах  бойлеры, а гэта  затратна. Жыхары хацелі б падключыцца да гарадской сеткі. Зараз пытанне вывучае створаная камісія: яна разлічыць кошт работ па мадэрнізацыі сістэмы водазабеспячэння. Фінансаваць жа праект прыйдзецца самім жыхарам. А вось зямельная спрэчка паміж пенсіянеркай і прадпрымальнікам за ўчастак у цэнтры Глыбокага будзе разгледжана ў судзе: землеўпарадкавальная і юрыдычная службы выканкама рыхтуюць неабходныя дакументы. 

За паўгода ў Глубокскі райвыканкам паступілі 83 звароты, 17 чалавек пабывалі на асабістым прыёме ў кіраўніцтва раёна.