Дапамогу супрацоўнікам Мытнага камітэта аказваюць студэнты чатырох профільных ВНУ

20 июня 2019

Мытны кантроль на мяжы займае ўсяго каля трох хвілін, і гэта, нягледзячы на тое, што шматлікія атлеты вязуць з сабою спартыўны інвентар. Аб гэтым у інтэрв'ю Агенцтву тэленавін паведаміў намеснік старшыні Мытнага камітэта Аляксандр Багдзевіч. Сёння ён стаў госцем нашай выязной студыі на стадыёне "Дынама". Дапамогу супрацоўнікам камітэта аказваюць і студэнты чатырох профільных ВНУ, для іх гэта добры шанец паспрабаваць сябе ў прафесіі.

Аляксандр Багдзевіч, намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі: "Для таго каб даць добрую практыку, мы запрасілі 80 студэнтаў, якія навучаюцца ў чатырох ВНУ на спецыяльных факультэтах мытнай справы. Я мяркую, што для іх гэта будзе вельмі добры ўрок. Яны як-бы ў базе ўжо валодаюць замежнай мовай, таму з іх дапамогай мы спадзяёмся: любыя праблемныя пытанні будуць вырашаныя".

Дапамагаюць сустракаць турыстаў і валанцёры, якія дзяжураць у месцах прыбыцця ўдзельнікаў спаборніцтваў.