Дапамога з турыстычным акцэнтам

9 декабря 2016

Кангрэс, прысвечаны аздараўленню беларускіх дзяцей у Італіі, ладзіцца ў гэтыя хвіліны ў сталіцы. Тэма: "30 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС". За гэты час дабрачынны італьянскі фонд "Дапаможам ім жыць" прыняў у свае сем'і на адпачынак больш як 60 тысяч беларускіх дзяцей. Акрамя таго, на працягу года пастаянна аказваецца гуманітарная дапамога беларускім школам-інтэрнатам, ажыццяўляюцца медыцынскія праекты. А італьянскія валанцёры дапамагаюць рамантаваць дзіцячыя інтэрнаты, бальніцы і амбулаторыі ў нашай краіне.

З 1991 года ў Італіі аздаравілі каля 700 тысяч беларускіх дзяцей. Вынікі супрацоўніцтва падводзяць зараз падчас кангрэсу. Праходзіць ён у сталічнай гасцініцы. Там жа размясціўся і дабрачынны кірмаш з дзіцячымі сувенірамі. Усе атрыманыя сродкі накіруюць ў Каменскую, Раснянскую і Ашмянскую школы-інтэрнат.