Дапамога пажылым у Дзяржынскім раёне

25 марта 2020
Каб знізіць рызыку захворванняў, у Мінскай вобласці актыўна аказваюць падтрымку пажылым людзям. Яны могуць пакінуць свае заяўкі ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання. Сацработнікі дапамогуць з купляй прадуктаў харчавання і лекаў, а таксама забяруць медыцынскі рэцэпт у паліклініках. У Дзяржынскім раёне такая праца ідзе пастаянна, аднак  апошнія дні колькасць зваротаў значна павялічылася.
Такую працу вядуць не толькі гарадскія службы. Падтрымліваюць і жыхароў вёсак. Дапамогу сацыяльным работнікам аказваюць і валанцёры.