Дапамога пажылым. Як тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання бяруць на сябе клопат пра грамадзян

28 октября 2020

Выконваць меры сацыяльнага дыстанцыравання, пазбягаць вялікай колькасці людзей і насіць медыцынскія маскі. Гэтых рэкамендацый эпідэміёлагі просяць прытрымлівацца ўсіх без выключэння. Але асаблівая ўвага, вядома, пажылым. Клопат пра іх бяруць на сябе і сваякі, і дзяржава ў асобе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання. Аб неабходнай дапамозе - Антон Малюта.

Гэта Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Фрунзенскага раёна. Тут заўсёды гатовыя прапанаваць паслугі нянькі або забяспечыць нясумны вольны час пажылым людзям. Але вядома, пандэмія ўнесла карэктывы, і зараз асноўныя абавязкi ў супрацоўнікаў цэнтра зусім іншыя.

Ужо паўгода сюды тэлефануюць з усяго раёна. Гарачая лінія - у дапамогу пажылым людзям. Куплю прадуктаў бяруць на сябе сацыяльныя работнікі. Кацярына Парамонава на пытанне, чаму выбрала гэту прафесію, адказвае лаканічна.

Мы ў гасцях у Ганны Казіміраўны. Ёй ужо 83! Кажа, сын жыве далёка, наведваць атрымліваецца толькі на выхадныя. А работа дома патрабуецца штодзённая. Без дапамогі Кацярыны справіцца складана.

У дзень толькі ў аднаго сацработніка можа быць каля пяці адрасоў. У Фрунзенскім раёне на пастаянным кантролі сацыяльных службаў - 550 чалавек. Але на гарачую лінію звяртаюцца куды больш людзей, і не адмаўляюць нікому. Бо дапамога павінна дайсці да ўсіх, каму гэта неабходна.

Медыкі адзначаюць: людзі ва ўзросце знаходзяцца ў зоне павышанай рызыкі. У перыяд COVID-19 спецыялісты раяць нашым бабулям і дзядулям па магчымасці заставацца дома і карыстацца анлайн-паслугамі.