Дапамога народу Беларусі з Узбекістана

12 апреля 2020
Сёння ўначы ў Нацыянальны аэрапорт Мінск прыбыў самалёт з дапамогай народу Беларусі ад Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева: рэспіратары, пальчаткі, ахоўныя касцюмы, антысептыкі... Ведаючы, што ў гэты цяжкі момант шматлікія нашы прадпрыемствы пераходзяць на выпуск асабліва запатрабаванай медыцынскай прадукцыі, Узбекістан таксама даставіў марлевую тканіну і спірт для вытворчасці антысептыкаў. Усяго на борце лайнера налічвалася больш за 500 000 медыцынскіх вырабаў.

Менавіта такі жэст вельмі ў духу сяброўскага дыялога, які склаўся паміж краінамі. За апошнія два гады Беларусь і Узбекістан змаглі цалкам абнавіць адносіны. Асновай паспяховага і паступальнага развіцця сталі цёплыя і даверныя зносіны лідараў. Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў падтрымліваюць кантакт на пляцоўках інтэграцыйных самітаў. Пры нагодзе сустракаюцца ў нефармальных абставінах.  Адпраўлены груз толькі пацвярджае сяброўскае стаўленне прэзідэнта Узбекістана да нашага народа. У адказ на добры жэст беларускі  бок адправіў у Ташкент нашу сельгастэхніку