Дапамога медыкам ад прафсаюзаў Мінскай вобласці

15 апреля 2020
Пачнём з падтрымкі, у якой сёння так маюць патрэбу нашы ўрачы. Сёння чарговая дапамога паступіла ад прафсаюзаў Мінскай вобласці. Больш  за 300 ахоўных касцюмаў перадалі ўрачам Мінскай абласной клінічнай бальніцы. Яшчэ ў наборы неабходнага  антысептыкі і спецрастворы для рук. Акрамя экіпіроўкі, чай і ласункі  для настрою медбайцоў на перадавой.

Частку засцерагальных вырабаў накіравалі ў медустановы Барысава, Вілейкі, Валожына, Капыля, Салігорска і Узды. Усяго сёння прафсаюзы перадалі 2 тысячы неабходных рэчаў для барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй.