Падтрымаць урачоў, якія сёння на перадавой у барацьбе з каранавірусам, вырашылі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Па асабістай ініцыятыве яны перадалі 6-й гарадской бальніцы больш за 600 ахоўных камбінезонаў і столькі ж рэспіратараў. Як адзначыў галоўны ўрач бальніцы Ігар Юркевіч, супрацоўнікі клінікі цалкам забяспечаныя сродкамі індывідуальнай абароны, аднак такая дапамога і ўвага сёння лішнімі не будуць.
Ігар Юркевіч, галоўны ўрач 6-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска: "Сродкаў індывідуальнай абароны шмат не бывае, паколькі расход іх даволі вялікі, і пры аказанні рэанімацыйнай дапамогі, інтэнсіўнай тэрапіі, пры аказанні дапамогі цяжарным. Безумоўна, усе гэтыя сродкі будуць выкарыстоўвацца, каб захаваць здароўе нашага персаналу, у тым ліку - аказваць кваліфікаваную медыцынскую дапамогу, каб паставіцца да кожнага пацыента з максімальнай увагай, аказаць максімальную дапамогу і змагацца за жыццё кожнага пацыента нашай клінікі".
6-ю клінічную бальніцу адной з першых перапрафілявалі для лячэння хворых з каранавірусам.
Дапамога медыкам ад дэпутатаў
14 апреля 2020













