Сёння ў Цэнтральным рэгіёне прайшоў восьмы абласны бацькоўскі сход. Сустрэчы ў новым фармаце ладзіліся ў дваццаці адной установе адукацыі. Павышэнне прэстыжу рабочых спецыяльнасцяў і паспяховае працаўладкаванне – галоўныя тэмы сходу. Надзея Сербіненка больш падрабязна.
Вызначыцца з будучай прафесіяй яшчэ ў старэйшых класах. Такую задачу ставяць перад сабой як самі вучні, так і іх бацькі.
Адукацыйныя майстар-классы, сустрэчы з работадаўцамі і псіхолагамі. Сёння Смалявіцкі ліцэй стаў пляцоўка абласнога бацькоўскага сходу. На працягу чатырох гадзін бацькі змогуць вызначыць перспектыўныя прафесіі і выбраць установу адукацыі.
Падчас сходу можна азнаёміцца і з установай адукацыі, якая прымае сустрэчу. Так, у Смалявіцкім аграрна-тэхнічным ліцэі ўжо семдзясят гадоў рыхтуюць кадры для сельскай гаспадаркі, а з нядаўніх часоў – вадзіцеляў-міжнароднікаў і повараў.
Выпускнікі Смалявіцкага ліцэя - запатрабаваныя ў раёне спецыялісты. Адразу пасля заканчэння навучання яны могуць працаўладкавацца па сваёй спецыяльнасці.
Бацькі, у сваю чаргу, на сходзе вызначаюцца са спецыяльнасцямі для сваіх дзяцей, знаёмяцца з іх будучымі выкладчыкамі.
Падчас сходу таксама прайшлі сустрэчы з экспертамі ў галіне працаўладкавання, прэзентацыі запатрабаваных прафесій, сустрэчы з працоўнымі дынастыямі раёна і знакамітымі выпускнікамі.













