Дапамагчы людзям справіцца са згубнай звычкай і стаць на шлях выпраўлення

11 марта 2016

Дапамагчы людзям справіцца са згубнай звычкай і стаць на шлях выпраўлення. Такую магчымасць дае першае аддзяленне рэабілітацыі для падлеткаў у Мінску. Аб неабходнасці такіх цэнтраў, на жаль, гаворыць статыстыка. У сталіцы адзначаюць рост падлеткавай злачыннасці. І больш за ўсё гэта тычыцца спайсаў. Аляксандра Штамплеўская ўбачыла, як вучаць жыць зноў тых, у каго жыццё толькі пачынаецца.

Пакецікі спайсаў замест падручнікаў. Два 11-класнікі гандлявалі наркотыкам прама каля школы. У дробных ва ўсіх сэнсах дылераў былі нават пастаянныя кліенты.

Гэта толькі адно з затрыманняў падлеткаў з пачатку года. Калі верыць статыстыцы па Мінску, непаўналетніх дылераў становіцца больш. Як правіла "брудную працу" ім прапануюць старэйшыя таварышы. І не толькі. Дзяўчыну, тады ёй было ўсяго 17, у наркабізнес уцягнуў каханы муж. Як вынік у маладой жонкі - 7 эпізодаў. І наперадзе 10 гадоў за кратамі.

Кліенты малалетніх дылераў часцей за ўсё такія ж аднагодкі. Гісторыі падобныя: кампанія, прапанавалі, уцягнуўся. Колькі разоў за два гады яго лавілі пад кайфам, гэты хлопец ужо і не лічыць. Не дапамагалі ні штрафы, ні суды за захоўванне.

Ужо месяц як былы спайсмен - удзельнік курсу рэабілітацыі. У якасці эксперымента аддзяленне дапамогі падлеткам з залежнасцю адкрылі на базе сацыяльнага цэнтра Першамайскага раёна. Праходзіць праграму тут можа адначасова да 18 чалавек. І калі наркотыкі цягнуць на дно, то мэта курсу - асабісты рост.

Акрамя асабістых гутарак ёсць і групавыя заняткі. У аснове гульнявыя методыкі і арт-тэрапія. Так на простых прыкладах падлеткаў вучаць сур'ёзным рэчам. Як зразумець сябе, раскрыць таленты, навучыцца кантраляваць эмоцыі. А галоўнае - жыць без залежнасці.

Пакуль удзельнікі праграмы ў цэнтры праводзяць паўдня. У сярэднім курс разлічаны на паўгода. Але з кожным падбіраюць індывідуальную праграму. А ўжо хутка, спадзяюцца выкладчыкі, з'явяцца і першыя выпускнікі.

Віялета Міхайлоўская, педагог-псіхолаг сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра для падлеткаў, схільных да розных відаў наркатычнай залежнасці: "Выпускнікоў пакуль няма, але на дадзены момант у нашым аддзяленні 17 падлеткаў. З іх тры ўжо на падыходзе выхаду з аддзялення, г.з. бачны поспех. Відаць, як на вачах людзі змяняюцца, як у іх выяўляюцца творчыя здольнасці, як у іх з'яўляецца матывацыя і імкненне да здаровага жыцця, жыцця без наркотыкаў".

Трапіць у цэнтр дзіця можа толькі са згоды родных. На жаль, але ў сям'і часам да апошняга пакрываюць сына або дачку, пакуль не стане надта позна. Таму ў аддзяленні рэабілітацыі праводзяць і заняткі з бацькамі. Прыйсці на курс можна ананімна. Звесткі не трапяць ні ў клініку, ні ў міліцыю. І гісторыя адной сям'і застанецца ў сценах установы, каб за перыметрам пачалася новая. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя