Палярнікі віншуюць беларусаў

31 декабря 2019
Нашы палярнікі сустракаюць Новы год у Антарктыдзе. Зараз у раёне базы Гара Вячэрняя, дзе знаходзіцца беларуская станцыя, шторм. Бушуюць настолькі моцныя вятры і снегапады, што немагчыма выйсці на вуліцу. Але нам атрымалася звязацца з удзельнікамі экспедыцыі і запісаць па тэлефоне віншаванні для ўсіх беларусаў.

Аляксей Гайдашоў, кіраўнік Беларускай антарктычнай экспедыцыі: "Мы сустракаем Новы год ва ўмовах непагадзі. Нас накрыў моцны цыклон, але тым не менш свята будзем сустракаць у цяпле і ўтульнасці беларускай даследчай станцыі. Каманда 12-й БАЭ жадае ўсім жыхарам нашай выдатнай краіны, сваім родным і блізкім, нягледзячы на горыч непагадзі ў жыцці, адчуваць заўсёды хатнюю ўтульнасць і цяпло; моцнага здароўя, міру і дабрабыту. Поспеху, дарагія беларусы. Дарагая Беларусь, з Новым годам!"

Беларуская антарктычная экспедыцыя працягваецца


12-я Беларуская антарктычная экспедыцыя працягваецца другі месяц. Паралельна з правядзеннем нацыянальных даследчых праграм і міжнародных праектаў палярнікі рыхтуюць сістэмы жыццезабеспячэння і прыборнай базы да правядзення першай у гісторыі нашай краіны круглагоднай зімоўкі: яна запланаваная на 2020-2021 гады.