Паўвекавы юбілей адзначае сталічная сярэдняя школа № 46

11 октября 2019
Святочная дата для школьнікаў і педагогаў. Сярэдняй школе № 46 у Чыжоўцы - 50. Сёння ў актавай зале віншаванні і словы падзякі гучалі ад прадстаўнікоў гарадской улады і настаўнікаў. За некалькі гадзін  яны ўзгадалі ўвесь шлях і гісторыю роднай навучальнай установы. Падзяліліся асабістымі ўспамінамі і вядомыя выпускнікі.