Атрымаць пенсію або аплаціць камуналку можна дома

23 марта 2020
Атрымаць пенсію, а таксама аплаціць камунальныя паслугі, не выходзячы з дома! Такую магчымасць для пенсіянераў з сённяшняга дня прапануе Белпошта. Меры прыняты для нераспаўсюджання каранавіруса. Нагадаем, людзі сталага узросту, а таксама людзі з хранічнымі захворваннямі - у асаблівай групе рызыкі. Сэрвіс Белпошты будзе даступны праз паштальёнаў.

Адзначым, у сталіцы стварылі і мабільныя брыгады сацыяльных работнікаў і валанцёраў, якія будуць дастаўляць прадукты і лекі адзінокім пажылым людзям на дом. Для гэтага неабходна падаць заяўку ў адзін з тэрытарыяльных цэнтраў сацабслугоўвання.