Атрымаць кватэру бясплатна сёлета змогуць 270 сталічных сем'яў

4 февраля 2013
Атрымаць сацыяльныя метры магчыма ўжо праз тры гады.
Яшчэ тры месяцы таму ў 9-метровым пакоі Марына Саўчанка з сынам марылі пра новую кватэру. І вось атрымалі яе бясплатна. 60 квадратных метраў напаўняюцца не толькі мэбляй, але і нязгаснымі эмоцыямі навасельцаў.
Сацыяльную кватэру Саўчанкі атрымалі праз паўтара года знаходжання ў спісах асобага ўліку. Такі тэрмін у сталічных памерах удвая меншы за агульнапрыняты. Пад сацыяльнае жыллё вылучаюцца як другасныя кватэры сталіцы, так і новабудоўлі. Новыя кватэры сацыяльнага жылля ў пажыццёвае валоданне здаюцца, як гаворыцца, пад ключ. Устаноўлена сантэхніка, дзверы, на сценах шпалеры, на падлозе лінолеум. У Мінску існуе 14 катэгорый грамадзян, якія маюць права на сацыяльнае жыллё. На ўліку ў раённых адміністрацыях такія сем'і знаходзяцца асобна ад агульнай чаргі тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
У чарзе на жыллё стаяць 260 тысяч мінчан. 42 тысячы з іх могуць скарыстацца льготнымі крэдытамі і аднаразовымі субсідыямі. 1030 сем'яў маюць права на сацыяльнае жыллё.
Сёлета Мінск плануе пабудаваць 270 сацыяльных кватэр. Пры атрыманні такога жылля ўлічваецца агульны даход сям'і за год, дапамогі і пенсіі па інваліднасці. Жылплошча выдзяляецца з разлікам 15-20 м на кожнага члена сям'і.
Такім чынам, сацыяльнае жыллё даецца пэўным катэгорыям насельніцтва бясплатна, аднойчы і на ўсё жыццё.