Атрымаць бальнічны беларусы змогуць і ў прыватных клініках

16 декабря 2015

Атрымаць бальнічны беларусы змогуць зараз і ў прыватных клініках - аб гэтым сёння журналістам расказаў першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

Падставы для выдачы лістоў непрацаздольнасці фактычна нічым не будуць адрознівацца ад ужо існуючых. Тэрмін бальнічнага таксама будзе залежаць ад захворвання. Акрамя таго, урач прыватнага цэнтра зможа выпісаць ліст, нават калі яго выклікалі на дом. Новаўвядзенне запрацуе ужо з 1 лютага. Да гэтага часу ўрачам платных медыцынскіх цэнтраў прыйдзецца прайсці навучанне, стварыць уласныя атэстацыйныя камісіі і падрыхтаваць абароненыя памяшканні для захоўвання бальнічных. Пры гэтым выдача лістоў непрацаздольнасці для прыватных медыцынскіх цэнтраў умова не абавязковая. Як падкрэсліваюць у Міністэрстве аховы здароўя, гэта, хутчэй, рэкамендацыя. Ужо ў наступным месяцы пройдзе круглы стол для прадстаўнікоў камерцыйных цэнтаў, дзе эксперты абмяркуюць усе нюансы новай сістэмы.

Плаціць за бальнічны ліст дадаткова ў прыватных клініках не прыйдзецца. Новаўвядзенне, паводле слоў спецыялістаў, дапаможа справіцца з чэргамі ў звычайных паліклініках. Пры гэтым у Міністэрстве аховы здароўя падкрэслілі, што за гандаль лістамі непрацаздольнасці прыватныя медцэнтры будуць пазбаўляць ліцэнзіі. Інструменты кантролю за сітуацыяй ужо распрацаваныя.