Паўтары сотні юных актывістаў Гомельскай вобласці сабраў форум "Лідары ХХІ стагоддзя: новы фармат"

5 ноября 2019

Увасобіць у жыццё ідэі! Паўтары сотні юных актывістаў Гомельскай вобласці сабраў форум "Лідары ХХІ стагоддзя: новы фармат". На працягу трох дзён лідараў вучнёўскага самакіравання, клубаў ЮНЕСКА, добраахвотніцкіх арганізацый, моладзевых прэс-цэнтраў і дзіцячых парламентаў чакаюць інтэрактыўныя гульні і адкрытыя дыялогі. Сярод суразмоўцаў - актывісты буйных у Беларусі грамадскіх арганізацый. І самае галоўнае - кожны прыехаў сюды са сваімі ідэямі, рэалізаваць якія дапамогуць арганізатары форуму. Стартап-пляцоўцы ўжо 10 гадоў. Штогод развіццё атрымліваюць прыкладна 25 новых праектаў. Сёлета перавагу аддадуць ідэям валанцёрства.

Пасля падвядзення вынікаў пачнецца пошук арганізацый і партнёраў, якія дапамогуць рэалізаваць дзіцячыя ідэі на раённым і абласным узроўнях.