Паўсотні дзяцей змагаліся за 25 пуцёвак на Сусветныя дзіцячыя гульні пераможцаў

30 апреля 2018

Паўсотні дзяцей ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў змагаліся ў пяці відах спорту за 25 пуцёвак на Сусветныя дзіцячыя гульні пераможцаў. Яны пройдуць у пачатку жніўня ў Маскве. Упершыню за 9-гадовую гісторыю турніру нацыянальны адбор прайшоў менавіта ў Беларусі . Удзельнікі спаборніцтваў - гэта дзеці, якія перанеслі анкалагічныя захворванні і зараз знаходзяцца ў стадыі рэмісіі. Яны ўжо атрымалі сваю галоўную перамогу ў жыцці, але гатовыя паспрабаваць поспех і ў спорце.

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі дыпломы. А пераможцы ўзнагароджаныя медалямі і кубкамі. Гэтымі хвілінамі праходзіць цырымонія закрыцця.