Паўсотні работнікаў органаў па надзвычайных сітуацыях прынялі прысягу

18 июля 2019
Сёння паўсотні работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Мінска і Мінскай вобласці прынялі прысягу. Урачыстая цырымонія прайшла напярэдадні Дня пажарнай службы ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны. Дваццаць пятага ліпеня ратавальнікі адзначаюць прафесійнае свята.

Падчас урачыстага мерапрыемства ўсклалі кветкі да абеліска "Мінск - горад-герой" і наведалі экскурсію па Музеі Вялікай Айчыннай вайны.