Паўсотні высакародных аленяў пасяліліся ў Пухавіцкім раёне

8 февраля 2020
У лясах недалёка ад вёскі Балачанка для іх пабудавалі вальеру  плошчай 12 гектараў, усталявалі спецыяльныя кармушкі з вадой і сенам. Любімы ласунак аленяў -  авёс, сакавітая морква і саляныя "шайбы". Гэтая зіма для жывёл праходзіць максімальна камфортна: глеба не замерзла, а гурбы не перашкаджаюць здабываць ежу ў дзікай прыродзе. Ужо да канца вясны спецыялісты чакаюць папаўненне - прыкладна два дзясяткі аленяў. А ўлетку, калі статак адужэе, жывёл з вальеры выпусцяць. 

Гэта адзін з праектаў праграмы па рассяленні аленяў у Беларусі  для павелічэння папуляцыі. Кошт кожнай асобіны  тысяча рублёў.