Польскі вайсковец папрасіў палітычнага прыстанішча ў Беларусі. Салдат не згодны з палітыкай Польшчы. Як інфармуе Пагранкамітэт нашай краіны, паблізу ад беларуска-польскай мяжы на ўчастку заставы ў памежнай паласе напярэдадні затрымалі вайскоўца Узброеных сіл Польшчы. 27-гадовы Эміль Чэчка заявіў, што яго часць была перакінутая для аховы ўчастку мяжы з Беларуссю. Як адзначыў замежнік, ён вырашыўся на такі крок, бо не згодны з палітыкай Польшчы адносна міграцыйнага крызісу і практыкай негуманнага абыходжання з бежанцамі. Больш падрабязна аб сітуацыі - у нашых наступных выпусках.
Польскі вайсковец папрасіў прыстанішча ў Беларусі
17 декабря 2021













