Польскі вайсковец загінуў на мяжы з Беларуссю

5 февраля 2022
На мяжы з Беларуссю загінуў чарговы польскі вайсковец. 3-га лютага  памёр камандзір 151 батальёна 12-й брыгады ТА  падпалкоўнік Артур Філіповіч. Якія менавіта задачы выконвае гэта падраздзяленне на мяжы, дагэтуль нікому не зразумела. Але згодна з паведамленнямі польскіх СМІ, гэта ўжо пяты загінуўшы вайсковец у гэтай мясцовасці за апошнія 3 месяцы.