Польскі актывіст Марчын Мікалаек просіць палітычнага сховішча ў Беларусі

9 июня 2022

Пацярпелы ад каштоўнасцяў свабоднай Еўропы і русафобскіх настрояў польскі актывіст Марчын Мікалаек просіць палітычнае сховішча ў Беларусі. На радзіме яму пагражае да 5 гадоў турмы за падтрымку спецыяльнай ваеннай аперацыі Расіі і жыхароў Данбаса. Сваю пазіцыю ён выказаў у пачатку сакавіка ў сацыяльных сетках, і за гэта атрымаў крымінальную справу. Учора вечарам ён пакінуў сваю краіну і прыехаў у Мінск. Грамадскі актывіст вядомы крытыкай дзеючага польскага рэжыму, адкрытымі выказваннямі аб такіх праблемах "свабоднай Еўропы", як рост русафобіі, перапісванне гістарычнай памяці, дзе подзвіг савецкага салдата-вызваліцеля ў барацьбе з нацызмам адмаўляецца. 

Інтэрв'ю з Марчынам Мікалаекам аб так званых каштоўнасцях свбоднай Еўропы, русафобскіх настроях, антырасійскіх і антыбеларускіх дзеяннях Польшчы глядзіце сёння на тэлеканале "Беларусь 1" адразу пасля "Панарамы" ў праекце "Актуальнае інтэрв'ю".