Польскія школьнікі лічаць беларускую мову папулярнай

10 марта 2014

Караткевіч, Купала, Колас і Багдановіч - свой рэйтынг беларускіх класікаў склалі вучні польскага ліцэя ў горадзе Гайнаўка. Гэтыя ліцэісты нават здаюць выпускны экзамен па беларускай, а перамога на моўнай алімпіядзе дае ім права паступаць ва ўніверсітэты Польшчы і Беларусі на больш выгадных умовах.


Як вучыцца беларуская мова за мяжой, высветліў Дзмітрый Смірноў. Тут, у Падляскім ваяводстве, у суседстве з палякамі ўжо не адно стагоддзе жывуць і этнічныя беларусы. Найбольшая канцэнтрацыя нашых суайчыннікаў знаходзіцца ў невялікім гарадку Гайнаўка. Нават у магазіне тут можна пачуць беларускую мову. Яшчэ менш здзіўляешся, калі даведваешся, што на мове Купалы і Караткевіча дзеці размаўляюць са сваімі бацькамі.


Такі прыгранічны білінгвізм польскай і беларускай моў пачынаецца ўжо з першых крокаў дзіцяці.


Памяць пра свае карані не адзінае, што падтрымлівае выкладанне беларускай мовы ў Гайнаўцы. Бонусы пры паступленні ва ўніверсітэт таксама адыгрываюць сваю ролю.


Такія заняткі, дарэчы, у сваёй большасці складзеныя выкладчыкамі ліцэя, праходзяць тры гадзіны на тыдзень. Але, як высветлілася, вучні самастойна падтрымліваюць высокі ўзровень валодання мовай. Па-за класам.


У гэтым ліцэі свой літаратурны мейнстрым. І, дарэчы, цалкам беларускамоўны. На вучнёўскай паліцы толькі Купала, Колас, Багдановіч і Караткевіч.


Чатырнаццаці- і шаснаццацігадовыя хлопцы і дзяўчаты спяваюць Купалінку і зачытваюцца Дзікім паляваннем караля Стаха. А вобразы з твораў Купалы наогул сталі амаль ганаровым спектаклем ліцэя.


Нягледзячы на тое што ліцэй толькі з дадатковым навучаннем беларускай мовы, яго папулярнасць сярод абітурыентаў бясспрэчная.


Не забыцца пра сваю нацыянальную існасць тут, за мяжой, дапамагаюць і дыпламаты. Традыцыйныя гастролі артыстаў і мастакоў з Беларусі, экскурсіі і падручнікі для вывучэння беларускай мовы - магчымасці, якія школьнікі і дарослыя выкарыстоўваюць з задавальненнем.


Зараз у Падляскім ваяводстве амаль у паўсотні навучальных установах беларускую мову вывучаюць больш за 6 тысяч дзяцей. Такія лічбы і меншасцю назваць цяжка.