Розум людзей разважлівых у самой Польшчы натыкаецца на мала чым падмацаваныя амбіцыі польскага кіраўніцтва. Польшча не зніжае тэмпу ў пастаўках баявой тэхнікі Украіне і ў стварэнні каля беларускай мяжы новых падраздзяленняў. З'яўленне чарговага батальёна нашы суседзі падносяць як падзею звычайную - у чарзе падобных.
Мы, паводле сцэнарыя Варшавы, павінны, напэўна, як належнае прыняць павелічэнне сілы каля сваіх межаў. Бо ўсё дзеля бяспекі, як сцвярджаюць на Захадзе. Што яшчэ дзеля такой добрай справы робіць НАТА - даведаемся ў праекце "Дыспазіцыя" (відэа).













