Польшча сцягвае да беларускіх меж войскі і бранятанкавую тэхніку

6 ноября 2021
Польшча пад маркай супрацьстаяння гібрыднай атацы сцягвае да беларускіх меж войскі і бранятанкавую тэхніку. Чарговыя фотапацвярджэнні: за 46 кіламетраў ад Брэста былі размешчаны 850 вайскоўцаў батальёна 10-й бронекавалерыйскай брыгады.

А за 6 кіламетраў ад меж у вёсцы Вейке завяршаецца абсталяванне ваенна-палявога лагера на 3 з паловай тысячы вайскоўцаў. Мабыць, так Варшава спалохалася бяззбройных галодных мігрантаў з дзецьмі на руках. Такія  дзеянні толькі ўзнімаюць градус напружанасці на беларуска-польскай мяжы. Хоць некаторым геапалітычным гульцам такая сітуацыя нават на руку.