Польшча перадала Беларусі гуманітарную дапамогу для барацьбы з каранавірусам

24 апреля 2020
50 тысяч літраў дэзінфектара, 30 тысяч літраў антысептыку і 100 тысяч масак з Польшчы. Добрасуседскую дапамогу даставілі сёння на склад Белмедпрэпаратаў. У складзе грузу таксама прэпарат арэхін, які выкарыстоўваюць у комплексным лячэнні COVID-19.

Частка грузу ўжо дастаўлена ў лячэбныя ўстановы Гродзенскай вобласці.