Польшча гатовая спрасціць уезд беларускіх грамадзян у ЕС

7 декабря 2018

Сёння пра гэта заявіла намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Рэната Шчэнх па выніках пасяджэння ў Мінску беларуска-польскай міжурадавай камісіі па справах трансгранічнага супрацоўніцтва. Паводле слоў прадстаўніка польскага боку, паглыбленне адносін паміж краінамі станоўча адаб'ецца як на эканамічнай, так і на турыстычнай галіне прыгранічных рэгіёнаў. У сваю чаргу намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў адзначыў, што Мінск прытрымліваецца палітыкі візавай адкрытасці ўжо на працягу апошніх гадоў.

Яўген Шастакоў, намеснік міністра замежных спраў Беларусі: "Са свайго боку мы на працягу апошніх гадоў паслядоўна спрашчаем парадак уезду на сваю тэрыторыю для грамадзян больш як 80 краін, уключаючы краіны Еўрасаюза і, зразумела, Польшчу".

Рэната Шчэнх, намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы: "Перспектывай для двухбаковых адносін з'яўляецца развіццё транспартных зносін, аўтадарог і чыгунак. Я ўпэўнена, што паглыбленне адносін паміж нашымі краінамі прынясе чарговыя інвестыцыйныя праекты. Гэта дапаможа яшчэ больш развіць пагранічную інфраструктуру".

Вынікам пасяджэння міжурадавай камісіі стаў падпісаны на найбліжэйшы год пратакол паміж Беларуссю і Польшчай. Ён прадугледжвае рэалізацыю канкрэтных мерапрыемстваў па забеспячэнні функцыянавання дзяржаўнай мяжы і яе інфраструктуры.