Полацкая рэзідэнцыя Дзеда Мароза прымае гасцей

21 декабря 2018

Напярэдадні святаў у Беларусі адкрыўся яшчэ адзін навагодні офіс. У Полацку прымае гасцей рэзідэнцыя Дзеда Мароза. Да чараўніка прыязджаюць не толькі мясцовыя жыхары, але і турысты з Віцебскай вобласці. Ім падабаюцца гульнявыя квесты на вуліцы, прагулкі з казачнымі героямі па зімовым лесе і наведванне лабараторыі навагодніх цудаў. Для стварэння магічнай атмасферы закупілі генератары снегу, дыму і мыльных бурбалак. Дзеці і дарослыя могуць прыняць удзел у навагодніх майстар-класах і зрабіць сваімі рукамі падарункі на свята. Полацкая рэзідэнцыя Дзеда Мароза будзе працаваць да заканчэння школьных канікул.