Полацак далучыўся да акцыі "У славу агульнай Перамогі"

13 сентября 2019

Полацак далучыўся да маштабнай акцыі "У славу агульнай Перамогі". Моладзь, ветэраны і мясцовая ўлада зрабілі забор зямлі з усіх пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай у рэгіёне і змясцілі ў спецыяльныя капсулы. 

На плошчы Свабоды ў Полацку іх ва ўрачыстай абстаноўцы перадалі Музею баявой славы горада. Падчас вайны ў рэгіёне ішлі бязлітасныя баі. На момант вызвалення найстаражытны горад Беларусі ляжаў у руінах і быў практычна бязлюдным. Ужо ў красавіку частку зямлі з памятных месцаў паўночнага рэгіёна даставяць на мемарыял "Прарыў" ва Ушацкім раёне. Пасля зямлю адправяць у Мінск. 9 мая капсулы з усіх рэгіёнаў Беларусі закладуць у крыпце храма-помніка ў гонар Усіх святых.