Старажытны Полацк з размахам святкуе дзень нараджэння. Гораду на Заходняй Дзвіне 1161.
Урачыстасці стартавалі напярэдадні. У легендарнай канцэртнай зале Сафійскага сабора прайшла цырымонія прысваення звання "Ганаровы грамадзянін Полацкага раёна" і ўручэнне знака "За заслугі перад Полацкам".
27 мая самы насычаны дзень свята - старт а 11-й гадзіне. Шэсце працоўных калектываў, літаратурны форум, гастрафэст, лекцыі і паэтычныя сустрэчы, а таксама ўшаноўванне лепшых у сваёй справе.
У цэнтры горада разгарнуліся гандлёвыя рады, праходзяць кірмашы. Гасцей запрашаюць на пленэры і выставы пад адкрытым небам.













