Яшчэ адзін раён - Полацкі - уводзіць масачны рэжым з заўтрашняга дня. Рашэнне ўлад абумоўлена эпідэмічным становішчам, а таксама ігнараваннем жыхарамі парад урачоў і пагарджаннем сродкамі індывідуальнай абароны ў грамадскіх месцах.
Сродкі для абароны органаў дыхання паўсюдна абавязковыя ў Бабруйску, на ўсёй тэрыторыі Гомельскай вобласці і ў Магілёве.













