Поўную версію інтэрв'ю міністра абароны Беларусі глядзіце ў "Галоўным эфіры"

16 сентября 2017

На якія тэхнічныя навінкі нашага ваенна-прамысловага комплексу робяць стаўку падчас вучэнняў "Захад-2017".

Якая праца вядзецца за межамі палігонаў, і чаму менавіта гэтыя беларуска-расійскія вучэнні выклікалі вялізны ажыятаж у СМІ. У тым ліку і аб супрацьборстве на інфармацыйным полі ў эксклюзіўным інтэрв'ю Агенцтву тэленавін расказаў міністр абароны Андрэй Раўкоў.

Андрэй Раўкоў, міністр абароны Беларусі:

"Апошнім часам у тым ліку і ў Рэспубліцы Беларусь з'явілася шмат такіх аналітыкаў у ваеннай сферы, якія, калі так разабрацца, не ўсе вядома, але большасць з іх, нават у арміі не служылі, але паразважаць на ваенную тэму і ўявіць сябе аналітыкам, які абвяшчае як інстанцыя ў першым набліжэнні, то, пэўна, смешна. Я хачу сказаць толькі адно. Усе тыя задачы, якія мы планавалі, мы выконваем у планавым парадку. Калі гэта камусьці не падабаецца, калі ласка. А мы павінны ўмацоўваць абароназдольнасць і РБ, і Саюзнай дзяржавы".

Поўную версію інтэрв'ю глядзіце ў нашай выніковай праграме "Галоўны эфір".

Гледачоў чакае яшчэ шмат эксклюзіўных кадраў вучэнняў "Захад-2017". Карэспандэнты АТН днём і ноччу працуюць на палігонах. Не прапусціце рэпартажы з месца падзей у гэту нядзелю.