Поўнасцю адкрыты рух па першым участку другой кальцавой

16 декабря 2015

З сённяшняга дня поўнасцю адкрыты рух па першым участку другой кальцавой аўтамабільнай дарогі вакол Мінска. Участак, а гэта 47 кіламетраў, злучыў віцебскую і гродзенскую трасы. Як адзначаюць транспартнікі, новая дарога адпавядае самым сучасным патрабаванням. І што важна: увядзення платы за праезд на першым участку МКАД-2 не плануецца. Галоўная ж асаблівасць другой кальцавой – арміраванае цэментна-бетоннае пакрыццё. Агульная ж працягласць МКАД-2 складзе 160 кіламетраў. На другім этапе плануецца пабудаваць дарогу, якая злучыць гродзенскую і брэсцкую трасы. Работы, а гэта яшчэ 41 кіламетр, завершаць да 1 студзеня 2017 года.