Палкоўнік у адстаўцы Леанід Шах у праекце "Нашы ветэраны"

1 мая 2015

У 17 гадоў ён пайшоў добраахвотнікам на фронт. Трапіў у акружэнне. Быў двойчы паранены. Яго ледзь не спісалі ў запас. Але штораз вяртаўся на фронт. Гэта баявая біяграфія палкоўніка ў адстаўцы Леаніда Шаха. Менавіта ён ахоўваў неба над Мінскам у далёкія 40-ыя і стаяў ля вытокаў развіцця радыёлакацыі. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны першай ступені. Сёння ветэрану 92 гады. Аб няпростым баявым шляху, подзвігах і жыцці Леанід Шах распавядзе сам у праекце Агенцтва тэленавін "Нашы ветэраны" ў рамках інфармацыйнага канала "Панарама".