"Паліцы кітайскіх кніг" упершыню адкрылі ў Мінску

12 сентября 2018

Напярэдадні кнігарня ў самым сэрцы сталіцы прэзентавала два стэлажы з літаратурай нашай сяброўскай краіны. Самае свежае выданне 2017 года аўтарства лідара КНР Сі Цзіньпіна "Аб дзяржаўным кіраванні". Том другі. Усяго ж у секцыі каля сотні выданняў рознага тыражу.

Найбліжэйшы тыдзень праект працуе ў фармаце выставы, пасля любы асобнік можна будзе купіць. Дарэчы, пастаянным пакупніком кніг пра беларускую гісторыю, культуру і палітыку з'яўляецца пасол Кітая ў Беларусі.

"Паліцы кітайскіх кніг" - міжнародны праект. Акрамя Беларусі літаратура Кітая прадстаўлена ў дзесяці краінах. Плануецца, што ў КНР з'явяцца стэлажы з беларускімі выданнямі, тым больш што з творчасцю нашых аўтараў кітайскія чытачы пазнаёміліся гэтым летам на кніжным кірмашы ў Пекіне.