Закружыцца ў рытме! Навагодні кадэцкі баль прайшоў сёння ў Слуцку. Да свята юныя дамы і кавалеры рыхтаваліся з пачатку навучальнага года. Усяго класічныя па асвоілі больш за 200 выхаванцаў Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча. На свяце пабывала і Алена Вітко.
Праграма свецкага рауту насычаная. Усяго навучэнцы Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча падрыхтавалі каля 10 танцаў. Зараз, напрыклад, пары кружацца пад гукі вальса. На імправізаваным паркеце ўдала спалучаюцца мужнасць і элегантнасць.
Гэты званы вечар каля 200 выхаванцаў вучылішча запомняць надоўга. Звычайную форму яны змянілі на парадныя мундзіры і пышныя сукенкі. А замест страявой сталі ў выразныя лініі для паланэза.
Полька, падэграс, кадрыля... Здаецца, класічныя па ім даюцца з лёгкасцю. Але каб усё ў гэты дзень было ва ўнісон - спатрэбіліся месяцы. Вальсіраваць пачалі ў верасні.
Дэбютантаў сёння шмат, але ёсць і тыя, для каго гэты баль не менш запамінальны. Без пяці хвілін выпускнік Марк Жданаў упэўнены: танцавальная сустрэча яшчэ доўга яркімі эпізодамі будзе ўсплываць ў памяці.
Навагодні баль у Мінскім абласным кадэцкім вучылішчы - частка дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Дарэчы, грацыёзныя пары на танцполе ў Слуцку сустракаюцца ужо 10 гадоў.













