Паліцыя Абу-Дабі плануе будаваць працу дэпартамента крыміналістыкі на беларускі ўзор

26 февраля 2014

Спецыялісты арабскай дзяржавы прыбылі ў Мінск для абмену вопытам і наладжвання больш цеснага супрацоўніцтва. Сёння замежныя калегі азнаёміліся з працай дзяржкамітэта судовых экспертыз. Узровень беларускага цэнтра высока ацэньваецца ў краінах СНД і Еўропы. Асабліва гасцей цікавілі даследаванні ў сферы дактыласкапіі і працы з базай дадзеных ДНК.


За год беларускія спецыялісты праводзяць каля 6 000 экспертыз ДНК. Лабараторыі дазваляюць праводзіць усе віды дактыласкапіі. Ужо дасягнутая папярэдняя дамоўленасць наконт абмену вопытам за мяжой і закупкі паліцыяй Абу-Дабі беларускага абсталявання самага шырокага спектру.