Палітычную дасведчанасць моладзі сёння абмяркоўвалі ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці

8 февраля 2018

Навучэнцы каледжа лёгкай прамысловасці і комплекснай лагістыкі пагутарылі з лідарамі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь". Сустрэча прайшла напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Нягледзячы на месца правядзення, дыскусія прайшла ў нефармальнай абстаноўцы.

Аляксандр Шацько, намеснік старшыні РГА "Белая Русь": "Задача была раскруціць іх на размову, каб яны зразумелі, што з імі размаўляюць на роўных пра рэчы патрэбныя ўсім. Наша асноўная мэта - усё ж працаваць з той часткай грамадства, якая актыўная перш за ўсё, для таго каб яны ўцягвалі ў свае дыскусіі ўсё больш і больш людзей, г.з. падрыхтоўка такіх народных спікераў, якія маглі б пайсці і пагаварыць з людзьмі, распавесці пра тое, што яны пачулі з першых вуснаў сёння".

Сёння Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" - гэта прадукцыйная фабрыка дзяржкіраўнікоў. За 10 гадоў існавання арганізацыя стала адной з самых уплывовых і маштабных па ўсёй краіне.