Паліграфія і СМІ павінны крочыць у нагу з часам

4 августа 2014

Гэта сёння заявіла Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч. Яна наведала адно з найстарэйшых прадпрыемстваў паліграфічнай галіны краіны - Палесдрук. Лілія Ананіч азнаёмілася з прадукцыяй, пагутарыла з калектывам і выслухала праблемы. Асноўная з іх - зношанасць абсталявання. Новы комплекс для друку газет каштуе каля сямі мільярдаў рублёў. І ўласных фінансаў для яго куплі няма. Міністр інфармацыі адзначыла, што такая праблема характэрна для шматлікіх такіх прадпрыемстваў.


Лілія Ананіч, Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь: Самую дакладную задачу паставіў Прэзідэнт краіны. Паліграфія павінна мадэрнізавацца, адказваць самым сучасным патрабаванням, каб друкаваная прадукцыя была канкурэнтаздольнай не толькі па дызайнерскіх якасцях, але і цэнавых фактарах. Каб мы маглі быць не толькі галіной, якая спажывае валюту, але паліграфія можа і павінна быць экспартна арыентаванай галіной эканомікі.


Падчас візіту ў Гомель Лілія Ананіч падкрэсліла, што сучасная прэса, у тым ліку і рэгіянальная, павінна шукаць новыя формы працы. І уручыла газеце Гомельская правда сертыфікат на радыёвяшчанне, пажадаўшы пры гэтым выданню стаць больш аператыўным.