Палявы лагер "Юны ратавальнік" разгарнуўся на беразе вадасховішча паблізу Плешчаніц

17 июня 2015

22 каманды з усёй Мінскай вобласці будуць спаборнічаць у конкурсах па страявой падрыхтоўцы, аказанні першай медыцынскай дапамогі, спартыўнай эстафеце, а таксама прэзентацыі сваёй каманды.

Наталля Кузьміцкая больш падрабязна. Каманда Клецкага раёна "Тушылка" заўсёды ў лідарах спаборніцтваў абласнога палявога лагера юных ратавальнікаў. Сёлета таксама прыехалі па перамогу. Здзіўляюць журы смачнай кухняй і ваеннымі песнямі. 12-ы злёт на плешчаніцкім вадасховішчы прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Анастасія Зайкоўская разам з камандай ужо шосты год. Для яе чарговы ўдзел у палявым лагеры не толькі магчымасць адпачыць і сустрэцца з сябрамі, але і прадэманстраваць свае здольнасці, асабліва сёлета - дзяўчына капітан каманды.

Удзел у конкурсе прымаюць больш за 200 навучэнцаў Мінскай вобласці. У кожнага лагера свой непаўторны стыль. Тут і падворак абарыгенаў і сярэдневяковых рыцараў.

Наперадзе сёння яшчэ аказанне першай медыцынскай дапамогі на хуткасць і камбінаваная эстафета.

Магчыма ў наступным годзе палявы лагер стане міжнародным. Да юных ратавальнікаў цэнтральнага рэгіёна далучацца актывісты маскоўскіх абласных арганізацый МНС.

Галоўная мэта правядзення чарговага лагера для яго ўдзельнікаў, як заўсёды, навучыцца прадбачыць складаныя сітуацыі і правільна дзейнічаць у выпадку неабходнасці. І, відавочна, добра адпачыць.