Палявы лагер "Юны ратавальнік" на беразе Плешчаніцкага вадасховішча

12 июня 2019

Удзельнічаюць каманды з кожнага раёна Мінскай вобласці. 300 юнакоў і дзяўчат гатовы пераадолець няпростыя выпрабаванні і паказаць свае здольнасці ў процістаянні форс-мажорным сітуацыям. На турыстычна-ратавальніцкі злёт завітала і Наталля Кузьміцкая.

Каманда "Праметэй" з Жодзіна гатова перасцерагчы аб усіх небяспеках, якія могуць чакаць спадарожніка ў лесе.   

Гэта ўжо  трэці палявы лагер Лізаветы Асмалоўскай. Аднойчы дзяўчына трапіла ў дзіцячае аб'яднанне «Юны ратавальнік», пачынала з творчых нумароў на тэму бяспекі. Цяпер не толькі ведае ўсе правілы, але гатовая да фiзiчных выпрабаванняў пажарна-выратавальнай падрыхтоўкі. 

Сёння палявы лагер ператварыўся ў адну вялікую спартыўную пляцоўку, дзе 300 юных ратавальнікаў, школьнікі з усіх раёнаў вобласці,  iмгненна  перамяшчаюцца ад аднаго да  другога  выпрабавання.

Гэта, бадай,  самы складаны этап - дымакамера.

Абласны палявы лагер “Юны ратавальнік” ладзіцца ўжо 16 гадоў запар. Правялі  частку лета з карысцю ў ім ужо некалькі тысяч падлеткаў. Некаторыя так захапіліся пажарна-выратавальнай справай, што зараз працягваюць яе ўжо на прафесійным узроўні.

Яшчэ два дні юныя ратавальнікі будуць дэманстраваць свае здольнасці ў супрацьстаянні форс-мажорным сітуацыям - аказанне меддапамогі, страявая падрыхтоўка. Акрамя новага вопыту, іх чакаюць новыя сябры і знаёмствы, якія абавязкова прадоўжацца ў наступным палявым лагеры.