Палявы лагер МНС: як юныя ратавальнікі праходзяць паласу перашкод

15 июня 2023

Правілы бяспекі на практыцы ва ўмовах палявога лагера. Каманды юных ратавальнікаў Мінскай вобласці праходзяць палосы перашкод на беразе Вілейскага вадасховішча. Майстар-класы па баявым разгортванні і тушэнні пажараў у рэальных умовах.

Школьнікі дэманструюць свае навыкі ў праходжанні пажарных дысцыплін, узровень фізічнай і медпадрыхтоўкі. У праграме і творчыя нумары. Падрабязнасці ў Ільі Цвяткова.

230 юнакоў і дзяўчат на старце вогненнай эстафеты. Школьнікі з усёй Мінскай вобласці ў баявой экіпіроўцы ратавальнікаў дэманструюць навыкі тушэння рэальных узгаранняў на хуткасць і дакладнасць.

На 19-м злёце юных ратавальнікаў на беразе Вілейскага вадасховішча па традыцыі выбіраюць лепшую каманду маладых агняборцаў цэнтральнага рэгіёна. У праграме шэраг задач. Адна з іх - баявое разгортванне ў палявых умовах.

Працаваць даводзіцца вельмі хутка і пры гэтым эфектыўна. Ускладняе працэс поўная баявая амуніцыя, у якой бягуць дыстанцыю удзельнікі, - яна можа важыць да 2 дзясяткаў кілаграмаў.

Акрамя баявога разгортвання юнакам і дзяўчатам трэба прабегчы крос, выканаць шэраг фізічных практыкаванняў, паказаць узровень страявой падрыхтоўкі і сабраць на хуткасць палатку.

У кожным палявым лагеры ўдзельнікі злёту арганізоўваюць быт самастойна: ад прыгатавання ежы да стварэння ўтульнай атмасферы з песнямі пад гітару ля вогнішча.

Лепшых юных ратавальнікаў выберуць і ўзнагародзяць па выніках усіх конкурсаў. Самая спрытная і творчая каманда адправіцца прадстаўляць сталіцу на рэспубліканскім этапе спаборніцтваў.