Замах на сям'ю ў Магілёве

21 мая 2020
Начная драма ў Магілёве. Мужчына з дапамогай узрыўпакетаў і нажа ўчыніў замах на забойства сям'і. Падазронаму 59  гадоў. Паводле звестак следства, уначы 19  мая ён пералез цераз агароджу прыватнага ўчастка, падышоў да дома пенсіянераў, абліў дзверы з каністры і падпаліў. Пасля чаго разбіў акно і закінуў, як  мяркуецца, узрыўпакет. Аднак другое аналагічнае прыстасаванне  спрацавала ў яго ў руках.

З цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі пацярпелы дастаўлены ў бальніцу, яго жыццю нічога не пагражае. Падазроны таксама шпіталізаваны з траўмамі галавы і абедзвюх кісцяў рук. Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу. Папярэдне вядома, што  зламыснік усё дбайна спланаваў. Ён пражываў непадалёк, але канфліктаў заўважана не было. Мужчыну прызначылі комплексную судовую псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.  Матыў высвятляецца.