“Пакроўскі кірмаш” праходзіць у Мінску

8 октября 2015

Выставачны комплекс “БелЭкспа” на гэтым тыдні наведваюць святары з Украіны, Малдовы, Сербіі, Расіі, Грэцыі і Палесціны. Вернікам паказваюць копіі вядомых ікон і духоўную літаратуру. Маленькія наведвальнікі могуць праявіць свае мастацкія здольнасці падчас майстар-класаў і змайстраваць падарункі для сваіх матуль.

Тут жа ладзяць малітвеннае пакланенне іконе Багародзіцы. Службы ля святыні праходзяць некалькі разоў на дзень. Наведаць кірмаш можна да пятніцы ўключна.