Пакаленне.by. Юныя праграмісты - лепшыя у алімпіядным руху Беларусі

5 декабря 2019
Новая серыя праграмы "Пакаленне.by" распавядзе пра юных праграмістаў, якія зараз з'яўляюцца лепшымі ў алімпіядным руху Беларусі і на міжнародных арэнах. Амбіцыйнасць, упартасць, жаданне ствараць новае і быць першымі ў сваёй справе - іх адметныя рысы. А яшчэ аналітычны склад розуму, уменне працаваць у камандзе, канцэнтравацца і быць на ты з лічбамі і алгарытмамі. Пра геніяў свайго часу глядзіце сёння пасля "Панарамы".