Прыхільнікі знакамітага брэнда Harley-Davidson адкрылі Мотасезон-2014

26 апреля 2014

Сёння ў Мінску прыхільнікі знакамітага і культавага брэнда Harley-Davidson адкрылі Мотасезон-2014. На мерапрыемстве сабраліся байкеры не толькі з Беларусі, але і нашы суседзі з Расіі, Літвы, Польшчы. Усе яны прыехалі ў нашу краіну, каб сустрэцца, як яны самі гавораць, з братамі і, вядома, пракаціцца з ветрыкам. Такая сустрэча праходзіць у Беларусі ўжо трэці раз. Штогод гэта падзея прыцягвае вялізную колькасць як удзельнікаў, так і гледачоў.


Арганізатарамі адкрыцця мотасезона стаў салон Harley-Davidson у Мінску. За час сваёй працы гэты дылерскі цэнтр набыў вялізную колькасць кліентаў і арганізаваў брацтва з ліку прыхільнікаў байкерскай маркі. Дарэчы, сёння сусветны брэнд святкуе 111-ы дзень нараджэння.