Сіноптыкі гавораць, што яшчэ сёння паветра прагрэецца да плюс 11-ці, а ўжо заўтра слупкі тэрмометраў папаўзуць уніз і ў сярэдзіне тыдня ў начныя гадзіны замруць на адзнацы мінус 5. Так што раніцай на дарогах магчымая галалёдзіца. Зрэшты, ужо да выхадных маразы адступяць, што таксама даставіць клопату аўтамабілістам.













