Выкрадальнікі цялят затрыманы ў Старадарожскім раёне

28 июля 2022

Гэта відэа са Старадарожскага раёна стала доказам крадзяжу пяці цялят з малочна-таварнай фермы. Маскі на твары не дапамаглі фігурантам схавацца ад правасуддзя. Недахоп на ферме выявіўся падчас няпланавай праверкі. Сярод затрыманых трое раней судзімых жыхароў Слуцкага раёна, адзін з якіх калісьці працаваў тут. Лічыцца, што ён і спланаваў крадзеж. Фігурантам пагражае да 4-х гадоў.